Уладзімеру Шылу - 15 сутак, Зьміцеру Банько- 3 сутак

Сёньня ў Салігорску адбыліся суды над затрыманымі ўчора актывістамі Уладзімерам Шылам і Зміцерам Банько падчас сацыяльнага мітынгу ў абарону сацыяльных гарантыяў.

Уладзімера Шылу прызналі вінаватым па артыкуле 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу “удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве” і арыштавалі на 15 сутак, Зьміцера Банько асудзілі на 3 сутак арышту за паўторнае парушэньне артыкулу 23.34.