Уладзімер Кацора абвясьціў у зале суду сухую галадоўку

Гомеля пакарала пяцёх удзельнікаў акцыі памяці гвалтоўна зьніклага генэрала Юрыя Захаранкі. Пётра Кузьняцоў, Васіль Палякоў, Юрась Захаранка й Анатоль Паплаўны аштрафаваныя на 700 тысяч рублёў кожны.

Рэгіянальны каардынатар руху “За Свабоду” Ўладзімер Кацора арыштаваны на трое сутак. На знак пратэсту палітык абвясьціў у зале суду сухую галадоўку.

Перад пачаткам разбору спадар Кацора, як і іншыя актывісты, выказаў недавер судзьдзі Марыне Дамненцы. Яна занесена рэгіянальнай радай АДС у “чорны сьпіс” асобаў, якія спрычыніліся да перасьледу гомельскіх дэмакратычных актывістаў.

Судзьдзя адхіліла ўсе хадайніцтвы пра недавер, выклік сьведак і патрабаваньне аднаго з абвінавачаных актывістаў весьці разбор на беларускай мове. У адказ усе актывісты адмовіліся даваць якія-колечы тлумачэньні.

Суд завяршыўся пад гучнае скандаваньне прысутных: “Ганьба!”

 

Паводле радыё Свабода

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку