Улады вывучаюць даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных
Дакумент, падрыхтаваны салігорскімі сябрамі Беларускага Хельсінскага Камітэту аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне вывучаецца профільнымі ведамствамі і структурамі дзяржаўных органаў улады.
Пра гэта паведамляе spring96.org са спасылкай на рэгіянальнага прадстаўніка БХК Леаніда Мархотку, каментуючы сітуацыю з разглядам даклада зацікаўленымі бакамі.
На дадзены момант вядома, што Савет Міністраў накіраваў даклад у Міністэрства юстыцыі, Міністэрства адукацыі і Мінскі аблвыканкам. У Палаце прадстаўнікоў вывучэннем дакладу займаецца Пастаянная камісія па адукацыі, культуры і навуцы. Генеральная пракуратура перанакіравала дакумент у пракуратуру Мінскай вобласці. Старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Лідзія Клішэвіч паабаяцала разгледзець даклад на бліжэйшым паседжанні прэзідыума.
З фармальных прычын Адміністрацыя прэзідэнта пакінула даклад без разгляду. Зрэшты, пасля выканання усіх фармальнасцяў спадар Мархотка паўторна накіраваў дакументы ў Адміністрацыю.
Першыя адказы па сутнасці ўзнятых у дакладзе пытанняў салігорскія праваабаронцы спадзяюцца атрымаць ужо на гэтым тыдні.
Пакінуць новы каментар