Улады нейтралізуюць журналістаў і праваабаронцаў перад выбарамі?

Алесь Бяляцкі пракамэнтаваў апошнія факты пераследу журналістаў і праваабаронцаў у Магілёве.

“12 сакавіка адбыўся вобшук у памяшканні, дзе месцяцца рэдакцыя газеты “Наш Магілёў” і філія ПЦ “Вясна”, у аўторак, 17 сакавіка, у абласным судзе — працэс па ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтру.

Відавочна, што гэтыя падзеі звязаныя паміж сабою. Прэтэнзіі, якія абласныя ўлады мелі да незалежных журналістаў і да праваабаронцаў, зараз пачалі набываць форму канкрэтнага пераследу з мэтай запалохаць, спыніць журналісцкую актыўнасць і пазбавіць адзіную зарэгістраваную абласную праваабарончую арганізацыю легальных правоў для дзейнасці.

Гэта спланаваная акцыя. Пераслед праваабаронцаў і журналістаў набывае пастаянны характар. Яшчэ зусім нядаўна з краіны была высланая праваабаронца Алена Танкачова, у рэгіёнах ідуць адміністрацыйныя працэсы супраць журналістаў, якія працуюць на незалежныя СМІ. Такім чынам улады рыхтуюцца да выбараў. Яны спрабуюць выбіць журналістаў і праваабаронцаў з перадвыбарчага і выбарчага працэсу з тым, каб як мага меней інфармацыі пра парушэнні падчас выбараў, пра тое, як выбары праходзяць, даходзіла да людзей, да міжнароднай грамадскасці", — цытуе словы Алеся  Бяляцкага ПЦ "Вясна".

У Магілёве 12 сакавіка міліцыя ў межах праверкі па заяве аб паклёпе правяла агляды кватэры Ігара Барысава, рэдактара сайту «Наш Магілёў», і памяшкання, у якім знаходзяцца рэдакцыя выдання і абласная філія Праваабарончага цэнтру “Вясна”, выняўшы кампутарную тэхніку ў журналіста і праваабаронцаў. А Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага райвыканкаму ў гэтым месяцы праз суд распачало чарговую спробу спынення дзейнасці ГА «Магілёўскі праваабарончы цэнтар», папярэдне ўчыніўшы перашкоды для дзейнасці арганізацыі.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку