Улады распраўляюцца з незалежнымі інтэрнэт-рэсурсамі

З зоны by адключаны тры найбуйнейшых сайта Оnliner.by, naviny.by і belapan.by. Таксама 19 снежня на некаторы час быў заблакаваны доступ да «Хартыі», «Беларускага партызана», «Салідарнасці» і некаторых іншых сайтаў.

У выпадку Анлайнера з'явілася афіцыйная заява Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце аб тым, што сайт быў «выключаны з рэестра» «ў сувязі з выяўленымі Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь парушэннямі уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу onliner.by заканадаўства аб гандлі».

Што датычыць БелаПАН, то паводле версіі nn.by, адключэнне можа быць пакараннем за смелы артыкул Аляксандра Класкоўскага «Беларускі «народзец» плаціць збор за палітычны інфантылізм», які шырока разышоўся ў інтэрнэце ў дзень, калі стала вядома пра 30-працэнтавы збор за куплю валюты

Адключэнне незалежных інтэрнэт-СМІ пачынаючы ад 19 снежня звязанае з раптоўнымі праявамі крызісных з’яваў на валютным рынку. Улады аказаліся няздольныя падтрымліваць попыт насельніцтва на даляры і не наважыліся ісці на наўпроставую дэвальвацыю беларускага рубля. У абменніках знікла валюта, і была прынятая пастанова пра ўвядзенне 30% збору за яе набыццё.

Вядома, што гэтае становішча вельмі непрыемнае для кіраўніцтва краіны, бо яно сведчыць пра хібнасць фінансавай і эканамічнай палітыкі. А незалежныя СМІ – прэтэндуюць на сціплую ролю люстэрка, якое паказвае рэчаіснасць. Разбіўшы люстэрка праблему са знешнім выглядам не вырашыш. Такім чынам, у сваёй сутнасці гэта проста паслядоўная палітыка, скіраваная на абмежаванне свабоды слова ва ўмовах пагаршэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі.

Таксама ўлады працягваюць практыкаваць пакаранні незалежных СМІ штрафамі. Як паведамляе сайт ПЦ “Вясна”, суд Горацкага раёна 18 снежня прыняў рашэнне спагнаць з прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства“УзГорак”, якое выдае газету пад такой жа назвай, ЗАТ “БелаПАН” і журналіста Уладзіміра Лапцэвіча ў салідарным парадку 6 000 000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды старшыні Горацкай раённай арганізацыі БелТІ. 18 снежня суддзя Гродзенскага абласнога суда Мікалай Рачынскі не задаволіў касацыйную скаргу журналіста Міхала Карневіча. Сябра БАЖ, журналіст Радыё Свабода меў накіраванне рэдакцыі ў Свіслач для асвятлення акцыі памяці паўстанцаў, аднак суд аштрафаваў яго як удзельніка "несанкцыянаванага мерапрыемства” на 15 базавых велічынь.

Тым не менш, чыноўнікі не здольныя цалкам перакрыць доступ да незалежных сайтаў, размешчаных за межамі Беларусі. Чытачы заўжды змогуць выходзіць на іх напрыклад праз ананімайзеры. Ёсць і шэраг іншых простых і даступных спосабаў.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку