Універсітэт Лазарскага прапануе стыпендыі беларусам

Інстытут даследаванняў і экспертыз па пытаннях мясцовага самакіравання пры ўніверсітэце Лазарскага абвяшчае конкурс для кандыдатаў, якія жадаюць атрымаць стыпендыі, прафінансаваныя ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва ў галіне развіцця Міністэрства замежных спраў Польшчы ў 2011 годзе.

Стыпендыя будзе рэалізоўваццца Інстытутам даследаванняў і экспертыз па пытаннях мясцовага самакіравання ў рамках стыпендыяльнай праграмы ўніверсітэту Лазарскага.

Стыпендыяты (2 чалавекі) будуць атрымліваць стыпендыю, дастатковую для
пакрыцця выдаткаў, звязаных са знаходжаннем у Польшчы (пражыванне, кнігі,
навучальныя дапаможнікі). Мы не пакрываем выдаткаў на паездкі і візы.
 
Падрабязную інфармацыю аб памеры стыпендыі і ўмовы знаходжання ў Польшчы можна атрымаць, адправіўшы ліст на адрас электроннай пошты: [email protected]  або  [email protected].
Стыпендыя прысуджаецца за 2011/2012 навучальны год (зімовы семестр). Паколькі стыпендыяты будуць удзельнічаць як у навуковай працы абодвух інстытутаў, мы спадзяёмся, што прыступім да працы з 1 ліпеня 2011 года.
Перыяд фінансавання: 1 ліпеня 2011 года -- 31 снежня 2011 года.
 
Умовы атрымання стыпендыі:
 • Вышэйшая адукацыя. Навуковая _______ступень з'яўляецца дадатковай перавагай.
• Адукацыя або навуковыя інтарэсы: права, дзяржаўнае кіраванне
• Мінімум 5 навуковых ці публіцыстычных артыкулаў
• гатоўнасць прачытаць курсы для студэнтаў універсітэту Лазарскага
• Вопыт арганізацыйнай працы
• пражыванне на тэрыторыі Беларусі, прынамсі апошнія два гады да падачы
дакументаў у конкурсе не з'яўляецца абавязковым патрабаваннем, але мы аддамо
перавагу кандыдатам, якія задавальняюць гэтай умове
• Абавязковае веданне беларускай і ангельскай мовы ў аб'ёме, дастатковым для
правядзення заняткаў. Веданне польскай мовы вітаецца
• Узрост да 40 гадоў
• Ад кандыдат мы таксама чакаем актыўнага ўдзелу ў рэалізацыі навукова-
даследчай праграмы інстытута (канферэнцыі, публікацыі і г.д.).
Неабходныя дакументы:
запоўненая анкета,
Матывацыйны ліст,
• CV, кароткае эсэ, звязанае з тэматыкай даследавання,
Назва і план факультатыўнага курса для студэнтаў універсітэту Лазарскага
памерам у 15 гадзін заняткаў
 Індывідуальны план работы, -- у якім кандыдат апісвае даследаванні, якія ён хоча
выканаць у час свайго знаходжання ва ўніверсітэце, а таксама як гэтыя
даследаванні ўпісваюцца ў яго навуковыя ці прафесійныя планы
 Рэкамэндацыі -- 2 чалавекі
 
Парадак правядзення конкурсу
1. Кандыдаты дасылаюць свае дакументы да 3 чэрвеня 2011
2. Камісія выбера кандыдатаў, якія пярэйдуць у другі этап конкурсу да 10 чэрвеня,
з якім у перыяд з 13 па 17 чэрвеня будзе праводзіцца сумоўе (асабіста або праз
Skype).
3. Канчатковы выбар людзей, якім будуць прысуджаны стыпендыі, зробіць
стыпендыяльны камітэт, у склад якога ўвойдуць улады ўніверсітэту, прадстаўнікі
партнёрскай арганізацыі беларускага часопіса «ARCHE”, прадстаўнікі інстытута,
а таксама іншых устаноў, якія працуюць на карысць Беларусі 20 ЧЭРВЕНЯ 2011
Дакументы павінны быць адпраўлены па 3 чэрвеня 2011 на адрас: [email protected]lazarski.edu.pl або на адрас [email protected]
 поштай на адрас:
 
Uczelnia Łazarskiego
Instytut Przestrzeni Obywatelskiej Polityki Społecznej
Świeradowska 43 02-662 Warszawa
Зпазнакай: Konkurs stypendialny
У выпадку адпраўкі дакументаў поштай дата адпраўкі вызначаецца па паштовым штэмпелі.

 

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку