Уроцлаўскія графіці скараюць густы турыстаў (ФОТА)
Па словах уроцлаўскіх знаўцаў, графіці горада з’яўляюцца паўнавартаснай часткай мясцовай культуры і маюць сапраўдную мастацкую вартасць.
Нагадаем, пры падтрымцы Камітэта “Салідарнасць” і польскага фонду “My razem” у Польшчы стартаваў праект “Dzieci razem”. Дзеці з сем’яў беларускіх дэмакратычных актывістаў, кожны ў суправаджэнні аднаго з бацькоў, накіраваліся ва Ўроцлаў, каб прыняць удзел у шэрагу сумесных культурніцкіх мерапрыемстваў са сваімі аднагодкамі з Польшчы. Падчас тыднёвага візіту дзеці зладзяць сумесную тэатралізаваную пастаноўку паводле казак Адама Міцкевіча, наведаюць знакаміты ўроцлаўскі заапарк, паўдзельнічаюць у шэрагу экскурсій па горадзе. Бацькі з дзецьмі пакажуць прэзентацыі пра свае гарады і мястэчкі, правядуць кулінарную майстэрню. Прадугледжана таксама асобная праграма для бацькоў у арганізацыі “Сектар 3” на тэму эфектыўнай арганізацыі грамадскай дзейнасці.
Пакінуць новы каментар