Уручана нацыянальная прэмія беларускіх праваабаронцаў

Прэмія за абарону правоў чалавека была ўручана13 снежня ў офісе праваабарончага цэнтра «Вясна». Былі абвешчаны імёны журналіста, праваабаронцы і адваката года, якіх адзначалі за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека.
 
У намінацыі «Адвакат года» і «Журналіст года» былі вызначаныя па два пераможцы. У першай намінацыі былі названыя адвакаткі Марына Кавалеўская,якая абараняла ў судзе экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава і ўдзельніка акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 года Фёдара МІрзаянава, і Дар’я Ліпкіна — абаронца Мікіты Ліхавіда.. У другой — фотакарэспандэнты Юлія Дарашкевіч і Уладзь Грыдзін. 
 
Праваабаронцам года быў названы Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна». Узнагарода была перададзеная жонцы Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук.  
 
Прэмія была  заснавана «Праваабарончым альянсам», які ўзначальвае Людміла Гразнова. Ад сёлета яна з’яўляецца нацыянальнай прэміяй, паколькі была ўручаная ад імя васьмі праваабарончых арганізацыяў: праваабарончага цэнтру «Вясна», «Цэнтру прававой трансфармацыі», Камітэту «Салідарнасьць», Беларускай асацыяцыі журналістаў і іншых.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку