Уручана прэмія імя Льва Сапегі за 2012 год

Палітык і выкладчык Алесь Лагвінец стаў лаўреатом Прэміі імя Льва Сапегі. Сябры і калегі з Руху “За Свабоду” і Камітэта “Салідарнасьць”павіншавалі  яго з ганаровай узнагародай.
 
Прэмія імя Льва Сапегі прысуджаецца беларусам за выбітныя намаганні на карысць свабоды і дэмакратыі на Беларусі, заслугі ў развіцці грамадзянскай супольнасці , у пабудове незалежнай краіны, якая арыентуецца на еўрапейскія каштоўнасці.
 
Асноўным складнікам прэміі з'яўляецца магчымасць для лаўрэата цягам навучальнага года займацца даследаваннямі і чытаць лекцыі ў вядомых універсітэтах Польшчы. Па выніках творчай працы лаўрэата пры падтрымцы ўніверсітэтаў таксама можа быць выдадзена кніга.
 
Узнагарода была заснаваная ў 2006 годзе Студыюмам усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэту і Калегіюмам Усходняй Еўропы з Вроцлаву. 5 польскіх універсітэтаў – Варшаўскі, Кракаўскі, Познаньскі, Вроцлаўскі і Беластоцкі – удзельнічаюць у прысуджэнні прэміі  пад ганаровым патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Польшча.
 
Першым лаўрэатам прэміі стаў гісторык і палітык Валянцін Голубеў, у наступныя гады былі ўшанаваныя беларусы Язэп Янушкевіч, Сяргей Токць, Аляксандр Жлутка, Уладзімір Ляхоўскі і Андрэй Ляховіч.
 
Сёлета ўручэнне прэстыжнай узнагароды адбылося 4 красавіка 2012 года ў 455-ую гадавіну нараджэння канцлера Сапегі, у бальнай зале Палацу Патоцкіх Варшаўскага ўніверсітэту.
 
- Перакананы, што Алесь Лагвінец з’яўляецца вельмі годным уладальнікам прэміі імя Льва Сапегі, зважаючы на ягоныя дасягненні ў грамадскім, палітычным і акадэмічным жыцці, а таксама прызнанні, якое ён мае ў беларускай грамадзянскай супольнасці і сярод нашых еўрапейскіх партнёраў, – адзначыў лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.
 
- Маладога палітыка адзначае невычарпальная энергія і імпэт, якой ён шчодра дзеліцца са студэнтамі. Прысуджэнне ўзнагароды – прызнанне яго ўнёску ў еўрапеізацыю беларускай моладзі і будаванне прыязных стасункаў паміж народамі былой Рэчы Паспалітай.
 
Акрамя таго Алесь Лагвінец з’яўляецца лаўреатом Прэміі Еўропы ад нямецкага фонду імя Гайнца Шварцкопфа “Маладая Еўропа”.
 
Зараз Алесь Лагвінец чытае беларускім студэнтам  курс, прысвечаны еўрапейскай інтэграцыі і інстытуцыям Еўразвяза.

 
- Планую прысвяціць заняткі публічнай палітыцы, пэўныя часткі курсу будуць прысвечаныя будаванню грамадзянскай супольнасці на Беларусі і супраціву рэжыму, -казаў Алесь.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку