У Аўтуховіча новы сьледчы і яшчэ адна справа

У аўторак адвакат Павал Сапелка бачыўся ў мінскім следчым ізалятары з ваўкавыскім прадпрымальнікам Мікалаем Аўтуховічам.

«Трымаецца, вельмі слабы, але працягвае галадоўку, на сустрэчу прыйшоў самастойна», — паведаміў адвакат.

Мінуў 69 дзень, як Мікалай Аўтуховіч пачаў галадоўку.

Адвакату невядома, ці ставяць Аўтуховічу кропельніцы. Прадпрымальнік пратэстуе супраць крымінальнага пераследу, які лічыць незаконным — Аўтуховіча абвінавачваюць у падпале дома міліцыянта. Днямі Аўтуховічу абвясцілі, што ён лічыцца падазраваным і ў яшчэ адной крымінальнай справе — аб незаконных дзеяннях са зброяй (ч.3 арт.295 КК).

Найбольшае пакаранне паводле гэтага артыкула - восем гадоў зняволення.

Паводле адваката, справы, у якіх фігуруе Мікалай Аўтуховіч аб’яднаныя. Паваел Сапелка таксама паведаміў прозвішча новага следчага, які вядзе справу Аўтуховіча — гэта спадар Клачко. Раней справу прадпрымальніка расследаваў следчы Кухаронак з Гродна.

Паводле Нашай Нівы

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку