У Бабруйску затрымалі грамадзкіх актывістаў

Сяргея Лацінскага, Мікіту Быцэнку і яшчэ двух маладых людзей, прозьвішчы якіх невядомыя, затрымалі а палове на дзявятую вечара. Яны дапамага праваабаронцу Ігару Ходзьку рамантаваць ягоны прыватны дом.


Па тэлефоне Ігар Ходзька паведаміў, што хлопцаў міліцэйскі нарад затрымаў адразу ж за брамкай.

 

У Ленінскім аддзеле міліцыі Бабруйска, куды даставілі актывістаў, у Сяргея Лацінскага сканфіскавалі 153 налепкі “Эўрапейскага маршу”. Канфіскацыю міліцыянты абгрунтавалі адсутнасьцю выходных дадзеных на налепках. У актывістаў перапісалі пашпартныя зьвесткі і адпусьцілі.

 

Паведамляе радыё Свабода