У Баранавічах забаранілі пікет супраць карупцыі і роста коштаў
Мясцовыя ўлады не дазволілі грамадскаму актывісту Мікалаю Чарнавусу правесці пікет супраць карупцыі і роста коштаў на камунальныя паслугі. Гэта стала вядома з ліста, які ён атрымаў за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча.
У адказе адзначаецца, што заяўнік не толькі не выканаў усе патрабаванні абзаца 5 артыкула 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, але і няправільна ўказаў месца правядзення пікета згодна новага рашэння гарвыканкама ад масавых мерапрыемствах у Баранавічах.
“Лічу, што я выканаў усе патрабаванні закона пры падачы заявы на адзіночны пікет, але Баранавіцкі гарвыканкам сам ігнаруе арт. 6 гэтага ж закона і традыцыйна не ўказвае матывы забароны, таму мне невядома, што я канкрэтна парушыў у сваёй заяве. Думаю, што мне забаранілі пікет не таму, што я неправільна ўказаў месца правядзення пікета згодна новага рашэння гарвыканкама, хаця на момант падачы заявы я не бачыў гэтага рашэння ў афіцыйнай газеце гарвыканкама “Наш край”. Упэўнены, што мне не дазволілі правесці адзіночны пікет з-за мэтаў пікета”, – пракаментаваў сітуацыю для ПЦ "Вясна" Мікалай Чарнавус.
Пакінуць новы каментар