У Баранавічах паскардзіліся на дыскрымінацыю беларускай мовы

Бацькі дзяцей з былога беларускамоўнага класа паскардзіліся на дыскрымінацыю ў Генпракуратуру. Як патлумачыла жыхарка Баранавічаў Таццяна Малашчанка, у звароце бацькі адзначаюць, што Баранавіцкі гарвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам і Міністэрства адукацыі адмовілі іх дзецям у праве атрымліваць адукацыю на беларускай мове.

У 2010 годзе ў Баранавічах у СШ №14 быў створаны беларускамоўны клас, дзе вучылася тры дзяўчынкі. Праз чатыры гады дзве дзяўчынкі – Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык – паступілі ў гімназію №4. Аднак там ім адмовілі ў стварэнні асобнага класа для працягу навучання на беларускай мове. Баранавіцкія ўлады тлумачаць гэта тым, што дадатковых фінансавых сродкаў на беларускі клас няма. У Баранавіцкім гарвыканкаме патлумачылі, што клас будзе створаны толькі калі бацькі 24 вучняў пагодзяцца, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску

– Цяпер усе вышэйшыя інстанцыі адказваюць нам словамі баранавіцкіх чыноўнікаў, што сродкаў няма, – тлумачыць маці дзяўчынкі. – Так працягваецца ўжо паўгода. Мы проста ходзім па коле.

Бацькі дзяўчынак лічаць, што арт. 50 Канстытуцыі РБ, а таксама арт. 17 аб роўнасці моваў і Кодэкс РБ аб адукацыі гарантуюць права выбару мовы ў любой навучальнай установе краіны.

– Таму мы просім генеральнага пракурора абараніць нашыя законныя правы і пакараць парушальнікаў закона, – кажа Таццяна Малашчанка. – Калі ж і ў пракуратуры нам адмовяць, будзем звяртацца ў міжнародныя арганізацыі, у ААН.

Паводле intex-press.by
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку