У Барысаве затрымалі лідэра прадпрымальнікаў Віктара Гарбачова
Адзін з лідэраў руху індывідуальных прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў быў сёння раніцай затрыманы на чыгуначным вакзале Барысава. Як паведаміў радыё Рацыя ягоны калега Аляксандар Макаеў, Віктар разам з жонкай і 13-гадовым сынам вярталіся ў Барысаў з Крупак.
Калі яны выходзілі з электрацыі на вакзале невядомы мужчына пачаў штурхаць сына Гарбачова і правакаваць Віктара на бойку. Міліцыя аднак затрымала сям'ю Гарбачовых. Цяпер яны знаходзяцца ў гарадзкім пастарунку міліцыі.
Паводле некаторых зьвестак лідэра прадпрымальнікаў асведчылі на ўтрыманьне ў арганізме алькаголю. Калегі Віктара Гарбачова называюць інцыдэнт на барысаўскім вакзале правакацыяй, скіраванай на тое, каб не дапусьціць удзелу Гарбачова у сходзе прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы Менска, запланаванай на 10 студзеня.
Паводле радыё Рацыя