У Беларусі найчасцей пераследуюць за выказванне меркаванняў
Да такой высновы прыйшлі ў Гомельскім Цэнтры стратэгічнай цяжбы па выніку аналізу ўсіх рашэнняў Камітэта па правах чалавека ААН па беларускіх справах.
Кіраўнік Цэнтра Леанід Судаленка падкрэсліў: кожная другая беларуская справа, разгледжаная ў Жэневе, мае дачыненне да пераследу грамадзян за выказванне меркаванняў.
На дадзены момант Камітэт па правах чалавека ААН прыняў 68 рашэнняў па беларускіх справах і выявіў у 34-х з іх парушэнне права на выказванне меркавання. Такім чынам, можна казаць, што кожная другая беларуская справа ў ААН тычыцца менавіта парушэнняў права на выказванне меркаванняў.
Для зручнасці азнаямлення з названымі справамі праваабаронцы падзялілі іх па катэгорыях: распаўсюд інфармацыі - 13 спраў; выказванне меркавання падчас мірнага сходу - 10 спраў; забарона мірнага сходу - 4 справы; перавозка друкаванай прадукцыі - 3 справы; публікацыя меркавання - 2 справы; пошук інфармацыі - 2 справы.
Больш падрабязна з беларускімі справамі можна пазнаёміцца тут
Пакінуць новы каментар