У Беларусі прайшоў тыдзень супраць расізму

З 14 па 22 сакавіка ў Мінску маладыя праваабаронцы правялі шэраг акцый ў рамках агульнаеўрапейскага Тыдня супраць расізму.

Як паведамляе сайт ПЦ "Вясна", да Тыдня быў арганізаваны паказ трох ролікаў на тэму расізму з удзелам беларускіх гуманітарыяў. Сваё меркаванне выказалі гісторык Уладзімір Валодзін, кандыдат сацыялагічных навук і каардынатар Лятучага універсітэта Таццяна Вадалажская, філосаф, кіраўнік праграмы ў European College of Liberal Arts in Belarus Вольга Шпарага.

17 сакавіка прайшла публічная лекцыя кандыдата філасофскіх навук, дацэнта, старшыні МГА «Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці» Наталлі Кутузавай «Праявы расізму і формы этнічнай дыскрымінацыі у Беларусі».

21 сакавіка адбыўся кінапаказ “Сэрдца ільва”. Разам з 40 удзельнікамі мы шукалі адказы на пытанні: якія вытокі ёсць у сучаснага расізму? Ці можна радыкальна змяніць свае погляды і ідэалогію на прама процілеглыя? Што можа гэтаму спрыяць? Ці важна арганізоўваць антырасісцкія акцыі і мерапрыемствы?

“Сучасны свет невядома куды каціцца: людзі забіваюць адзін аднаго толькі таму, што па-рознаму выглядаюць і думаюць. Як такое ігнараваць? Вельмі радуе, што ўсё ж застаюцца людзі свабодныя ад стэрыятыпаў і расавых маніпуляцый, гатовыя нагадваць астатнім пра праблему. У гэтым пляне United робіць прынцыпова важныя рэчы. Нагадваньне пра праблему — першы крок па яе вырашэнні. Нам пісалі ў камэнтарах у фэйсбуку, што тэма расізму не актуальная для Беларусі. Але я бачу іншае: я бачу росквіт “кухоннага расізму”, бачу працуючы сайт РНЕ, збітых мігрантаў, цыганафобія, антысэмітызм. І з гэтымі з’явамі трэба змагацца тут і зараз”, — распавядае адна з арганізатарак Тыдню Наста Лойка.


Даведка
Сетка UNITED арганізуе і каардынуе агульнаеўрапейскую Тыдзень супраць расізму і заклікае міжнародную супольнасць пакласці канец расізму, дыскрымінацыі і нецярпімасці: “Мы заклікаем няўрадавыя і грамадскія арганізацыі, школы, мясцовыя саветы, разнастайныя групы і асобных асоб аб’яднаць намаганні і супрацьстаяць расізму прамым дзеяннем. Мы ўсе падыходзім адзін да аднаго!” 21 сакавіка абвешчаны ААН Міжнародным днём барацьбы з расізмам.


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку