У Берасьце затрыманы Андрэй Шарэнда

szarenda.jpg

Сёньня зранку ў Берасьце каля пад’езду свайго дому быў затрыманы актывіст Руху “За Свабоду” Андрэй Шарэнда. Ён быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС г.Берасьце для складаньня пратакола. 

 

Як пасьпеў паведаміць па тэлефоне Андрэй, міліцянты не паведамі што ён парушыў і па якой прычыне затрыманы. Актывіст зьвязвае свой арышт з удзелам у прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу” 19 жніўня, калі было затрымана каля 30  чалавек. Усіх тады абвінавцелі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе.

- Хаця дапускаю, што на мяне могуць скласьці пратакол па любым іншым артыкуле КаАП, - дадаў актывіст.

Нагадаем, што падчас першага судовага паседжаньня ў справе Андрэя Шарэнды судзьдзя накіравала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні на дапрацоўку ў Маскоўскі РАУС  г.Берасьце.