У Брэсцкі Гарвыканкам былі перададзены подпісы і звароты за вуліцу Каліноўскага
124 папяровых і 139 электронных хваротаў было перададена за час правядзення кампаніі "За вуліцу Каліноўскага ў Брэсце". За гэты час кампанію падтрымалі сотні людзей, сярод якіх былі і такія вядомыя асобвы, як Лявон Вольскі, Уладзімер Някляеў былы палітвязень Андрэй Кім і Зміцер Дашкевіч і інш.
"Цяпер чакаем на адказ з афіцыйных ворганаў. Задецца, што кампанія атрымалася досыць шумная для Брэста. Колькі здымкаў прайшлося па сродках масавай інфармацыі і зваротаў даслана было. Спадзяемся, што гэта не дазволіць гарадскім уладам вось так, без увагі, пакінуць жаданне жыхароў горада мець вуліцу Каліноўскага. Тым болей, што новапабудаваная вуліца дагэтуль ня мае ўласнага імя і назова. Спадзяемся, што атрымаецца дамагчыся свайго і ў дадатак даць прыклад і іншым гарадам краіны па правядзенні падобнай кампаніі" - адзначыў адзін з арганізатараў праэкта, Яўген Скрабец.
Пакінуць новы каментар