У Варшаве адкрылася выстава Belarus Press Photo

Фотаздымкі размешчаныя ў варшаўскай майстэрні „Duży pokój”. Арганізатары выставы – ініцыятыва „Wolna Białoruś”. 

Старшыня ініцыятывы Фэлікс Тушка ў каментары Радыё Рацыя кажа, што палякам варта нагадваць і паказваць, як жыве Беларусь, бо існуе нямала стэрэатыпаў:

“Варта ўвесь час казаць палякам пра тое, што адбываецца ў Беларусі, як выглядае Беларусь. Гэтыя фотаздымкі паказваюць Беларусь з розных бакоў – ад паэтычных да здымкаў людзей недзе на перыферыі. Цікава ўбачыць, як жывуць за ўсходняй мяжой, бо людзі маюць розныя ўяўленні і яны часта непраўдзівыя”.

Здымкі з выставы Belarus Press Photo тычацца розных тэмаў, у тым ліку прыроды, мастацтва, тэмы палітыкі, а таксама штодзённага жыцця ў Беларусі. Наведаць выставу можна цягам сямі дзён – да 1 красавіка.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку