У вязьня акрэсьцінскай турмы дзень народзінаў
Сёньня, 11 ліпеня, у моладзёвага актывіста Паўла Серадзенка дзень народзінаў. Ён сустрэне яго ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна ў Менску. Там Павал апынуўся за спробу 3 ліпеня абараніць дзяўчыну ад невядомых асобаў ў цывільным, якія пазьней сталіся супрацоўнікамі Палка міліцыі спецыяльнага прызначэньня. Судзьдзя Тацьцяна Паўлючук пакарала актывіста 10 суткамі адміністрыцыйнага арышту.
Сябры Паўла Серадзенка заклікаюць менчукоў прыйсьці ў 10 гадзін вечара да сьценаў спецпрыёмніка на Акрэсьціна і павіншаваць Паўла з днём народзінаў.