У Віцебску адбылася прэзентацыя кампаніі “Разам супраць дыскрымінацыі” (ФОТА)

Іпрэзу 17 снежня арганізаваў Камітэт “Салідарнасць” у віцебскім доме для правядзення грамадскіх сустрэч. На яе былі запрошаны мясцовыя грамадскія актывісты.

Пра вынікі інфармацыйнай кампаніі “Разам супраць дыскрымінацыі” за апошні год распавялі старшыня камітэта “Салідарнасць” Іна Кулей, юрыст арганізацыі Тамара Сідарэнка і кіраўніца праекта Людміла Ісакава.

Выступоўцы распавялі пра выпадкі дыскрымінацыі на беларускіх прадпрыемствах сябраў незалежнага прафсаюза, пераслед выкладчыкаў ВНУ за палітычныя погляды, выкарыстанне прымусовай працы ў сістэме ЛПП. Выступы дапаўняліся відэаролікамі са сведчаннямі дыскрымінаваных асобаў.

Таксама сярод прысутных распаўсюджваліся дзевяць відаў каляровых буклетаў, прысвечаных розным відам дыскрымінацыі ў Беларусі.

Акрамя вынікаў кампаніі “Разам супраць дыскрымінацыі” Іна Кулей распавяла прысутным пра рэалізацыю праграмы рэсацыялізацыі, калі звольненым актывістам аказвалася падтрымка па арганізацыі ўласнай справы. Нехта пры салідарнай падтрымцы замежных партнёраў адкрыў фірму, якая робіць свідравіны, нехта заняўся вырабам мэблі, нехта пачаў займацца фотасправай.

Як адзначыла Людміла Ісакава, асноўная мэта кампаніі “Разам супраць дыскрымінацыі” – даць магчымасць выказацца ахвярам дыскрымінацыі, каб яны былі пачутыя грамадскасцю. Наступны крок – навучыцца іх бараніць. Чарговы праект відэакансультацый, закліканы гэтаму спрыяць.

Таксама былі прэзентаваныя і распаўсюджваліся дзевяць відаў буклетаў, прысвечаных розным відам дыскрымінацыі ў Беларусі. Прысутныя азнаёміліся з відэасведчаннямі ахвяраў дыскрымінацыі. Былі паказаныя адпаведныя відэаролікі.

Пасля прагляду стужак, адбылася ажыўленая дыскусія на тэму дыскрымінацыі працоўных за сваю грамадзянскую пазіцыю з мясцовым юрыстам-праваабаронцам Аляксеем Гаўруцікавым.

У другой частцы сустрэчы намеснік старшыні Руху “За Свабода”, палітолаг Алесь Лагвінец прэзентаваў праект Беларускага дома ў Варшаве “Беларусы выбіраюць Еўропу”. Прысутныя паглядзелі 10 тэматычных відэаролікаў, дзе ў нагляднай форме падавалася цікавая параўнальная статыстыка пра ўзровень дабрабыту, карупцыі, дынаміку эканамічнага росту ў Беларусі і краінах Еўразвязу.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку