У Віцебску судзяць тых, хто сьвяткаваў Дзень Волі

sud3.jpg

Справы пяцёх актывістаў мае разгледзець сёньня суд Кастрычніцкага раёну. Сяргея Каваленку, Ігара Базарава, Валерыя Аляксандрава, Леаніда Аўтухова і Аляксандра Кузьняцова будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Удзельнікаў некалькіх акцый, якія ўчора цягам дня прайшлі ў Віцебску, было значна болей, больш за сотню чалавек, але менавіта гэтыя пяцёра хлопцаў разгарнулі на вачох віцебскіх мінакоў бел-чырвона-белыя сьцягі, за што й былі затрыманыя міліцыяй.

Мінулую ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня мусілі правесьці сябра КХП- БНФ Сяргей Каваленка і ягоны аднадумца Ігар Базараў. Разам з Валерам Аляксандравым гэтыя хлопцы разгарнулі нацыянальныя сьцягі на плошчы Свабоды. Спадара Аляксандрава міліцыянты на ноч не затрымлівалі, бо ён мае інваліднасьць.

З ізалятару часовага ўтрыманьня ў Кастрычніцкі раённы суд прывязуць таксама старшыню раённай суполкі Партыі БНФ з Гарадка Леаніда Аўтухова, які разгарнуў нацыянальны сьцяг ля мэмарыяльнай дошкі Васіля Быкава, куды грамадзкія актывісты прыйшлі ўчора ўвечары, каб ускласьці кветкі.

Віцебскія грамадзкія актывісты і праваабаронцы зьбіраюцца сёньня папрысутнічаць на ўсіх судовых працэсах супраць апазыцыянэраў, каб выказаць зь імі салідарнасьць.

 

Паводле радыё Свабода

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку