У Генеральнай асамблеі ААН не падтрымалі кандыдатуру Беларусі.
Беларусь не набрала дастатковую колькасць галасоў для вылучэнння ў Савет па правох чалавека Генеральнай асамблеі ААН. Пасля двух тураў галасавання два вольных месца занялі Боснія і Герцегавіна. "Парушальнікі правоў чалавека не могуць быць членамі Савета. У Беларусі ідзе ціск на апазіцыю, няма свабоды слова і прэзідэнцкія выбары зусім не былі свабоднымі",- заявіў прадстаўнік Human Rights Watch Стэх Граўшоў.
У вачах краінаў Еўропы Боснія і Герцегавіна дасягнулі ўражваючага прагрэсу і таму былі абраныя па выніках галасавання. Акрамя гэтых дзвюх краінаў, у Савет па правох чалавека ў мінулы чацвер увайшлі Ангола, Егіпет, Мадагаскар, Паўднёвая Афрыка, Індыя, Філіпіны, Катар, Славенія, Інданэзія, Нікарагуа, Балівія і Нідэрланды.
Сталы прадстаўнік ЗША Залмай Халілзад падзякаваў сваім калегам "за выбар не на карысць Беларусі, якую называюць апошняй дыктатурай Еўропы".