У Гомелі караюць арганізатараў сустрэчы, якая яшчэ не адбылася
Учора былі пакараны двое актывістаў штрафамі ў памеры 30 базавых велічынь. Сёньня будуць судзіць арганізатара сустрэчы гамельчукоў з лідэрам Руху “За Свабоду” Уладзімера Кацору.
Усіх актывістаў караюць па артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу. Іх абвінавачваюць у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Само мерапрыемства яшчэ не адбылося. Да яго правядзеньня засталося 2 дні.
Падставай для затрыманьня і пакараньня актывістаў Уладзімера Шуміліна і ягонага сябра сталі знойдзеныя пры іх улёткі з запрашэньнем на сустрэчу зь Мілінкевічам. Праз дзень у ГУУС Гомеля быў запрошаны на размову Уладзімер Кацора. Ён узяў на сябе адказнасьць за выраб улётак і іх распаўсюд. Цяпер у РАУС па месцу жыхарства на Сп. Уладзімера складаюць пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. У 14 гадзін чакаецца суд над актывістам Руху Уладзімерам Кацорам.
Паводле milinkevich.org