У Горадзенскім дзяржаўным унівэрсітэце ціснуць на Кацярыну Бычак
Кацярына Бычак - студэнцы другога курсу юрфаку ГрДУ, пагражае адлічэньне за "парушэньне правілаў унутранага распарадку". Яна зьяўляецца чальцом Беларускага рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Прымала ўдзел у мерапрыемствах па абароне гістарычнага цэнтру Горадні.
28 верасьня на радзе факультэту будзе разглядацца пытаньне аб працягненьні вучобы студэнткі ў ГрДУ. Прычынай адлічэньня можа стаць адсутнасьць на занятках па сямейным абставінам на працягу дзевяці дзён.
Кацярына лічыцца адной зь лепшых студэнтак факультэта, яе сярэдні бал - 8,25. Некалькі замежных унівэрсітэтаў ужо выказалі гатоўнасьць забяспечыць працяг адукацыі дзяўчыны.