У Горадні будуць судзіць Уладзімера Ларына

sud1.jpg

У Горадні Уладзімер Ларын, намесьнік старшыні гарадской арганізацыі АГП выкліканы ў аддзяленьне міліцыі. Яшчэ ўчора яму дахаты прыйшла позва з выклікам у міліцыю, але грамадска-палітычнага актывіста не было дома.

 

Сёньня паўторную позву дамоў Уладзімеру Ларыну прывёз маёр Вечар. Зараз Уладзімер знаходзіцца ў Ленінскім РАУС г. Горадня. Як паведаміў праваабаронца Уладзімер Хільмановіч, на палітычнага актывіста складзены пратакол нібыта за хуліганства. 8 верасьня Уладзімір Ларын быў затрыманы ў цэнтры Гародні з бел-чырвона-белым сьцягам. Цяпер яго абвінавачваюць у тым, што ён выкрыкваў у цэнтры гораду антыдзяржаўныя лёзунгі. Сёньня ж адбудзецца судовае паседжаньне, дзе будзе разглядацца адміністрацыйная справа актывіста.

 

Па інфармацыі ПЦ Вясна