У Менску затрымалі моладзевых актывістаў
Увечары 21 траўня супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў прыватную кватэру ў Менску, дзе знаходзіліся актывісты "Маладога фронту" Дзяніс Карноў і Вадзім Ханяўка. Міліцыянты правялі ператрус, забралі некалькі дзясяткаў бел-чырвона-белых сьцягоў. Каля 22-й гадзіны маладафронтаўцаў завезьлі ў Фрунзенскі РАЎС Менску.
Паводле Радыё Свабода