У МЕНСКУ ІЗНОЎ СУДЗЯЦЬ КАСТУСЯ ЛУКАШОВА

У панядзелак у судзе ленінскага раёну распачаўся паўторны разгляд крымінальнай справы супраць Кастуся Лукашова, якога пракуратура беспадстаўна абвінавачвае ў нападзе на міліцыянтаў.

У суд Ленінскага раёну Менску прыйшлі сваякі Канстанціна Лукашова, прадстаўнікі АБСЭ і часовы павераны ў справах амбасады Славацкай рэспублікі Любамір Рэгак. Судзьдзя Тацяна Жулкоўская дапытала сьведак у крымінальнай справе як з боку абвінавачаньня, так і з боку абароны.

Нагадаем, што Кастуся Лукашова абвінавачваюць у тым, што 23 сакавіка 2006 году падчас спробы вывезьці са шпіталю свайго брата Вячаслава Сіўчыка, Кастусь наехаў на супрацоўніка міліцыі, які спрабааў перашкодзіць рух машыны. Тады крымінальная справа распачатая не была, але у сярэдзіне лістапада Кастуся Лукашова нечакана арыштавалі й зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар на Валадарскага.

Па матэрыялам mfront.net