У Мінску адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі (ФОТА)
22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.
Актывісты Еўрапейскай Беларусі, Моладзі БНФ і іншыя патрабавалі неадкладна вызваліць затрыманых па «справе патрыётаў», а таксама Міхаіла Жамчужнага і Змітра Паліенку.
Пікетоўшчыкаў здымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. За Палацам Рэспублікі стаялі аўтазакі, паркоўкі вакол плошчы зачыненыя. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі падышоў і папярэдзіў пікетоўшчыкаў пра адміністрацыйную адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Ініцыятар акцыі Максім Вінярскі перад яе заканчэннем заклікаў усіх прысутных прыйсці на плошчу 3 ліпеня а 14-й гадзіне.
Акцыя салідарнасці з палітвязнямі завяршылася без інцыдэнтаў.
Паводле Новы Час
Пакінуць новы каментар