У Мінску адзначылі ўкраінскі Дзень годнасці і Свабоды (ВІДЭА)
Некаторыя беларусы 21 лістапад вырашылі салідарызавацца з Украінай. Яны ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку каля ўкраінскай амбасады і павязалі ў розных месцах горада жоўта-блакітныя стужкі, на плошчы Перамогі на некалькі хвілін разгарнулі ўкраінскі дзяржаўны сцяг.
Увечары на сядзібе Партыі БНФ у гонар украінскага свята адбыліся дабрачынная выстава-продаж карцін і сувеніраў Наталлі Бордак, паказ відэаролікаў, паэтычныя чытанні ды канцэрт бардаў Андрэя Мельнікава і Змітра Захарэвіча.
Нагадаем, 21 лістапада ўкраінцы адзначаюць новае свята – Дзень годнасці і Свабоды! Роўна год таму на Майдане незалежнасці распачаліся масавыя пратэсты супраць згортвання еўраінтэграцыі, якія прывялі да звяржэння ўшчэнт карумпаванай улады Віктара Януковіча.
Паводле газеты "Новы Час"
Пакінуць новы каментар