У Мінску выказалі салідарнасць з Украінай (ВІДЭА)
У Мінску 18 студзеня актывісты выступілі ў падтрымку адзінства Ўкраіны і за спыненне вайны на яе тэрыторыі.
Неабыякавыя да падзей ва Ўкраіне мінчукі разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг і антываенны плакат каля помніка Тарасу Шаўчэнку, а таксама жовта-блакітны сцяг каля праспекта Пераможцаў.
Мерапрыемствы праводзіліся ў межах міжнароднай акцыі салідарнасці з украінскім народам. Як паведаміла арганізатарка і ўдзельніца Вольга Мікалайчык, шэсці і пікеты адбыліся таксама ў Лондане, Парыжы, Маскве, Кіеве і іншых гарадах Украіны.
Пакінуць новы каментар