У Мінску з’явіліся партрэты зніклых палітыкаў (ФОТА)
Партрэты Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага з'явіліся 16 красавіка ў розных месцах сталіцы.
Як стала вядома charter97.org, актывісты расклеілі іх на слупах на вуліцах Мінска і ў падземных пераходах. Таксама ў горадзе былі распаўсюджаны ўлёткі, у якіх распавядалася пра абставіны знікнення ў 1999-2000 гадах апазіцыйных палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.
Нагадаем, 16 чысла кожнага месяца многія беларускія актывісты адзначаюць Дзень салідарнасці з палітвязнямі і сем'ямі выкрадзеных палітыкаў. У гэты дзень акцыі ў падтрымку пераменаў у Беларусі праходзяць у нашай краіне і за мяжой.
Пакінуць новы каментар