У Мінску прайшла акцыя супраць міліцэйскага свавольства (ФОТА)
Пікет супраць гвалту праваахоўнікаў над грамадзянамі ля будынку Вярхоўнага суда адбыўся 30 студзеня з ініцыятывы Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Удзел у акцыі ўзяў лідар АГП Анатоль Лябедзька з паплечнікамі, а таксама неабыякавыя людзі Агулам сабралася блізу паўсотні чалавек, некаторыя трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі.
Праз мэгафон спадар Лябедзька зьвярнуўся да ўдзельнікаў, згадаўшы пра ганебны факт зьбіцьця супрацоўнікамі міліцыі грамадзкіх актывістаў і журналіста ў судзе Фрунзенскага раёну Мінску падчас працэсу ў справе графіцістаў, паведамляе Радыё Свабода. Сам ён трымаў плякат «Выбірай tut.by або tut.bей», былі і больш радыкальныя — так, актывіст Максім Вінярскі заклікаў «Остановить ментовский беспредел».
Наша Ніва адзначыла вялізную колькасць «асоб у цывільным і амапаўцаў» на акцыі. На тых грамадзян, хто прыйшоў з плакатамі, склалі пратаколы. Міліцыянтамі пры гэтым кіравала асоба ў цывільным. Менавіта гэты грамадзянін паказваў міліцыянтам у форме, да каго падыходзіць для складання пратакола.
Пакінуць новы каментар