У Наваполацку забаранілі пікет у падтрымку палітвязняў
У Наваполацку мясцовыя ўлады забаранілі правядзенне 16 ліпеня на Плошчы Будаўнікоў пікетавання з мэтай інфармавання грамадзян аб наяўнасці ў Беларусі палітвязняў.
Пра гэта гаворыцца ў адказе за подпісам намесніка старшыні Наваполацкага гарвыканкаму Альберта Шакеля актывісту аргкамітэту БХД Андрэю Гайдукову.
Афіцыйная прычына адмовы – “копіі дакументаў аб аплаце паслуг па забеспячэнні аховы парадку, медыцынскага абслугоўвання і ўборкі тэрыторыі пасля правядзення масавага мерапрыемства” не былі перададзеныя ў гарвыканкам разам з заявай на правядзенне акцыі.
Разам з тым, адзначае Андрэй Гайдукоў, пры падачы заявы ніякіх падобных патрабаванняў яму не прад’яўлялі. “Заяву рэгістраваў асабіста ў выканкаме. Калі б яны хацелі, яны б сказалі мне, што адразу патрэбна нейкая аплата, далі б нумары рахункаў, сумы і іншае. Гэтага не было – мне сказалі чакайце адказ. А ў адказе – Вы не аплацілі пры рэгістрацыі”, – падкрэсліў ён.
Пакінуць новы каментар