У Нясвіжы затрымана актывістка "Маладога фронту"
16 траўня ў Нясвіжы супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку "Маладога фронту" Насту Азарка. Як паведаміла дзяўчына "Радыё Свабода", ніякіх тлумачэнняў яна пакуль не атрымала. Актывістка мяркуе,што яе затрыманне звязана Днём Салідарнасці, які адбыўся ў Нясвіжы 16 траўня, калі ў горадзе з`явіліся расцяжкі з надпісамі "Свабоду маладафронтаўцам!" і бел-чырвона-белыя сцягі. Зараз Наста знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі г. Нясвіжа.