У Нясьвіжы за фатаграфаваньне затрыманыя незалежныя журналісты

Каля будынку суду ў Нясьвіжы, дзе адбываецца судовы разгляд крымінальнай справы над моладзевай актывісткай Настай Азаркай, якую абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі "МФ", супрацоўнікі міліцыі пачалі хаваць хлопцаў у футболках з надпісам "Малады Фронт" і спрабавалі затрымаць адну жанчыну. Незалежныя журналісты Сяргей Сыс і Уладзімер Грыдзін, якія фатаграфавалі спробы затрыманьня, самі сталі "ахвярамі" сілавікоў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў суправадзілі іх у мясцовы РАУС, які знаходзіцца побач з судом, дзеля разбіральніцтва. Праз гадзіну яны былі адпушчаны.