У Оршы з друкаванымі выданьнямі затрыманы “маладафронтавец”

Супрацоўнікамі аршанскай міліцыі позна увечары 8 ліпеня быў затрыманы сябра “Маладога фронту” Ігар Казмірчак.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, у юнака былі знойдзены рэгіянальны бюлетэнь “Вольнае паветра”, выданьні “Аршанскі весьнік” і “Права на волю”, усяго каля 70 асобнікаў. Моладзевага актывіста даставілі ў Аршанскі РАУС, дзе пратрымалі каля 2 гадзін. Пад час знаходзаньня ў пастарунку супрацоўнікамі міліцыі быў складзены пратакол аб канфіскацыі друкаванай прадукцыі і ўзята пісьмовае абавязацельства, што Казмірчак з’явіцца 9 ліпеня ў 10 гадзін у Аршанскім РАУСе.

Па інфармацыі ПЦ Вясна