У падтрымку кнігарні “Логвінаў” мастакі выстаўляюць свае творы на анлайн-аўкцыён

Ад 25 лютага стартаваў мастацкі анлайн-аўкцыён у падтрымку кнігарні “Логвінаў”. Усе сабраныя сродкі будуць пералічвацца непасрэдна на дабрачынны рахунак кнігарні.

Як паведамляюць naviny.by, правядзенне аўкцыёна ініцыявала польская мастачка Цэліна Кануннікава (Celina Kanunnikava).

“Аўкцыён неабходны, бо людзі мастацтва мусяць быць салідарнымі. Нельга чакаць, пакуль сітуацыя сама наладзіцца, ад сядзення на канапе нічога не зменіцца. Ідэя простая: кожны робіць што можа, каб дапамагчы. Мастакі могуць ахвяраваць свае творы, што я і прапаную зрабіць”, – кажа Цэліна.

Як высветлілася, ідэя лётала ў паветры і на яе адразу ж адгукнуліся і беларускія мастакі Руслан Вашкевіч, Артур Клінаў, Уладзімір Цэслер, Міхаіл Гулін, Алесь Кудрашоў, Алесь Пушкін, Андрэй Анро, Яўген Шадко ды іншыя.

Завершыцца аўкцыён 3 сакавіка. Ён разлічаны не толькі на беларускую аўдыторыю, але і на міжнародную супольнасць. Пачатковыя кошты лотаў называлі самі аўтары працаў. Мінімальны “крок” складае 10 долараў, максімальны нічым не абмежаваны.

За навінамі аўкцыёну можна сачыць на старонцы кампаніі savelohvinau.


 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку