У падтрымку Мікалая Аўтуховіча
Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” накіравалі Спецдакладчыку ААН па катаваньнях тэрміновую супольную заяву адносна ўтрыманьня палітвязня Мікалая Аўтуховіча. У прыватнасьці, праваабаронцы зьвяртаюць ўвагу на парушэньне права вязьня на атрыманьне медыцынскай дапамогі, што, на думку праваабаронцаў, з’яўляецца праявай катаваньняў і ншых жорсткіх, безчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжаньня з боку адміністрацыі СІЗА №1 і Дэпартамента па выкананьні пакараньняў МУС РБ.
Да заявы далучаныя копіі афіцыйных адказаў на патрабаваньні Аўтуховіча аб прадастаўленьні тэрміновай медычнай дапамогі. Копіі заявы таксама дасланыя Нарвежскаму Хельскінскаму камітэту, Сетцы дамоў правоў чалавека і іншым міжнародным арганізацыям з просьбаю таксама далучыцца да кампаніі спынення катаваньняў і паспрыяць хутчэйшаму лекаваньню палітвязьня.
Пакінуць новы каментар