У Польшчы рыхтуецца тэатральная пастаноўка паводле баек Адама Міцкевіча (ФОТА)

Спектакль 28-га сакавіка на публічнай тэатральнай пляцоўцы Impart горада Уроцлаў прэзентуюць беларускія і польскія дзеці ў межах праекта “Dzieci razem” пры падтрымцы Камітэта “Салідарнасць” і польскага фонду “My razem”.

Адмыслова для тэатральнай пастаноўкі беларускім бокам былі перакладзены на беларускую мову шэсць баек Адама Міцкевіча: “Сябры”, “Тхор на выбарах”, Жабкі і каралі”, “Сабака і воўк”, “Ліса і казёл”, “Заяц і рапуха”. У спартовай залі ўроцлаўскай гімназіі №2, якая таксама з’яўляецца партнёрам праекта “Dzieci razem”, актыўна праходзяць рэпетыцыі з удзелам беларускіх дзяцей і іх польскіх аднагодкаў пад кіраўніцтвам рэжысёра-пастаноўшчыка, старшыні фонда уроцлаўскага тэатра Сapitol Томаша Штонэка.

У спектаклі акрамя яркіх арыгінальных дыялогаў з твораў Адама Міцкевіча прадугледжана шмат пластыкі і пантамімы. Спецыяльна для пастаноўкі напісана музычнае суправаджэнне Кшыштофам Жэслаўскім.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку