У Салігорску выказалі салідарнасць з Міколам Статкевічам

У сувязі з узмацненнем ціску з боку ўладаў на беларускага палітычнага вязня, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча салігорскія грамадска-палітычныя дзеячы выказалі яму сваю падтрымку.

Былы старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза Мікалай Новік, старшыня Мінскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка і рэгіянальны прадстаўнік Блеарускага Хельсінскага камітэта Леанід Мархотка накіравалі спадару Статкевічу ліст са словамі салідарнасці. “Цяжка перадаць тыя адчуванні, якія ты церпіш за нашу будучыню у сценах турмы. Рэжым утрымлівае цябе, як самага смелага і стойкага барацьбіта з ім. Мы ведаем, што ты адмовіўся падпісаць прашэнне аб памілаванні. Шэсць гадоў – гэта выпрабаванне не для любога чалавека, а для вельмі мужнага і сапраўднага ліцвіна. Што мы можам зрабіць, дык гэта ганарыцца табою!” - гаворыцца ў звароце да палітвязня.

Як паведамляе сайт  ПЦ "Вясна", прадстаўнікі дэмакратычнай грамадска-палітычнай супольнасці Салігоршчыны закалікалі ўсіх жыхароў рэгіёну і краіны таксама пыдтрымаць Мікалая Статкевіч і іншых палітвязняў.

Падтрымаць палітвязняў можна, даслаўшы ім ліст альбо паштоўку. Адрасы тут.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку