У Салігорску затрымалі актывістаў

Аляксандар Цэцура і Ларыса Насановіч на гарадзкой плошчы зьбіралі подпісы жыхароў горада пад зваротам да гарадзкіх уладаў.

У звароце падымаліся гарадзкія праблемы, а таксама выказваўся пратэст супроць ціску на індывідуальных прадпрымальнікаў.

“На плошчы сабраліся болей за сто чалавек. Мы зьбіралі іх подпісы, абмяркоўвалі гарадзкія праблемы. Потым падышлі міліцыянты і адвялі нас ў гарадзкую ўправу міліцыі нібыта на размову. Не выключана, што арыштуюць”, -- пасьпеў перадаць па тэлефоне прадпрымальнік Аляксандар Цэцура.

 

Паводле Радыё Свабода