У Слуцке выклікаюць маладзёвых актывістаў на допыты
КДБ не пакідае без пільнае увагі актывістаў “Маладога фронту”. Так у панядзелак, 23 красавіка на допыт у слуцкае КДБ быў выкліканы адзін з моладзевых актывістаў Случчыны Андрэй Акулаў. Як паведамляе прэс-служба слуцкага незалежнага сайту, сьледчага КДБ Сяргея Ждановіча цікавіла інфармацыя аб дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", яе кіраўніках, а таксама якое дачыненьне да арганізацыі мае дапытаны. Акрамя таго, сьледчага вельмі цікавіла інфармацыя аб некаторых мясцовых актывістах дэмакратычнага руху Случчыны.