У Сусветны дзень барацьбы з ракам стартавала кампанія “We can. I can”
Трохгадовая сусветная кампанія «Мы можам. Я магу» (We can. I can) накіраваная на кансалідацыю намаганняў зацікаўленых людзей і арганізацый у супрацьракавай барацьбе.
Як паведаміла Сацыяльна-асветніцкая ўстанова “Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў “У імя жыцця”, старт кампаніі распачаўся 4 лютага акцыяй ў сацыяльных сетках, якую можа падтрымаць любы карыстальнік інтэрнэту. Для гэтага трэба у сацыяльных сетках размясціць выяву (фотаздымак) сваёй рукі з надпісам «Мы можам. Я магу», далучыць да паведамлення актыўныя спасылкі на матэрыялы ці даследаванні, якія дапамагаюць больш даведацца пра гэтую хваробу, ды пазначыць допіс хэчтэгам #МоваРук.
Дзеля пошуку карысных спасылак на тэму анакалогіі можна завітаць на сайт oncopatient.by.
“Чым больш і лепш мы ведаем пра рак, тым мацней мы ў барацьбе з ім. Надасцё свой час, сваю творчасць і вашу далонь нашай агульнай справе”, - заклікаюць ініцыятары інтэрнэт-акцыі.
Акцыя праводзіцца па ініцыятыве Міжнароднага супрацьракавага саюза (UICC, незалежнай, няўрадавай арганізацыі, заснаванай ў 1933 годзе. Яна аб'ядноўвае прадстаўнікоў вядучых анкалагічных школ і арганізацый усяго свету і мае ў сваім складзе больш за 800 арганізацый-членаў у 155 краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі. Яе мэта - садзейнічаць росту навуковых і медыцынскіх ведаў у галіне эксперыментальнай анкалогіі, дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі рака, а таксама ва ўзмацненні супрацьракавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ва ўсім свеце).
Пакінуць новы каментар