У турмах Беларусі яшчэ застаюцца палітвязні

Сёння ў Беларусі вызваленыя два палітвязні – Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец. Але ў краіне працягваюць знаходзіцца ў зняволенні або абмежаваныя ў свабодзе такія палітычныя і грамадскія дзеячы як лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, апазіцыйны лідэр Андрэй Клімаў, моладзевы актывіст Артур Фінькевіч, праваабаронца Кацярына Садоўская, лідэры прадпрымальнікаў Юры Лявонаў і Мікалай Аўтуховіч.