Фатаконкурс

Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” распачынае творчы фатаконкурс “Беларус – грамадзянін сусьвету” сярод беларускіх студэнтаў у замежжы. Сёньня такія сталіцы як Прага, Варшава, Вільня, Талін ужо прынялі на навучаньне беларускіх студэнтаў. Кракаў, Лодзь, Гданьск, Страстбург – тут жывуць і вучацца студэнты й магістранты зь Беларусі.

Чакаем, што Вы напішаце пра Ваш Унівэсітэт, пра Вашых сяброў, распавядзеце пра ўмовы, у якіх жыве моладзь , пра цікавыя творчыя сустрэчы й кантакты, пра тое што ўразіла й запомнілася ў эрапейскіх краінах!

На конкурс прымаюцца фатаздымкі й невялічкія эсэ. Лепшыя зь із будуць разьмешчаны на сайце www.salidarnasc.org і прапанаваны незалежным перыядычным выданьням. Пераможцаў конкурсу чакаюць галоўны й ганаровыя прызы.

Дасылаць здымкі й эсэ можна да 10 жніўня 2007г. на э-пошту [email protected]