Формула шчасця Ігара Аліневіча
Свой 30-гадовы юбілей Ігар сустрэў у Наваполацкай калоніі №10. Яму засталося яшчэ правесці за кратамі 5 гадоў і 3 месяцы.
Прапануем вашай увазе ўрывак з кнігі Людмілы Мірзаянавай “Шчасце за кратамі”:
Перада мной на стале ляжыць ліст Ігара Аліневіча, таленавітага інжэнэра-радыёэлектроншчыка навукова-вытворчага аб’яднання “Пеленг”. Таго самага, дзе вырабляюць прадукцыю касмічнага прызначэння, працуюць на стварэннем спадарожніка. Беларускі анархіст, асуджаны на восем гадоў зняволення за недаказанае абвінавачанне ў нападзе на расейскую амбасаду. Сваёй віны пад час працэса абвінавачаны не прызнаў. У заключным слове ў судзе, звяртаючыся да прысутных, сказаў: “У Беларусі кожны анархіст, нават не парушаючы артыкулаў крымінальнага кодэкса, можа быць пазбаўлены свабоды.”
На маё пытаньне, ці можа вязень адчуць шчасце за кратамі, палітвязень адназначна адказаў: “Можа. Турма толькі ўмацавала маю веру ва ўласныя сілы.”
Чытаю ліст. У вочы кінулася аптымістычная і жыццерадасная пазыцыя Ігара. З мінулых успамінаў пра лепшае. Калі чалавек прыгадвае толькі радасныя падзеі, ён насамрэч, адчувае сябе шчасьлівым.
Адна з асноўных прычын Ігаравага шчасця – сяброўства. Яно дае яму моцную эмацыйную падтрымку. Як высветліў самы суровы суддзя – жыццё, сябры ў Ігара сапраўдныя. Сярод іх няма ні ворагаў ні здарднікаў.
Двое сяброў, Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч, не парушаючы крымінальнага кодэкса, гэтаксама, як і Ігар, былі змешчаны ў калоніі, дзе нясуць на сабе цяжкасці турэмнага жыцця, адмаўляючыс пісаць прашэнне аб літасці. Апошняе слова сяброў, адпавядала апошняму слову самога Ігара.
Мікола Дзядок: “Я звяртаюся да карных ворганаў: усім вы не заткнеце рты, усіх не перасаджаеце!”
Аляксандр Францкевіч: “Ніхто не абаронены ад самадурства судова-паліцэйскай сыстэмы ў Беларусі. Гэта датычыца не толькі палітычных працэсаў паводле “справы 19 снежня” ці “справе анархістаў”, але і ўсіх іншых працэсаў.
…Ізноў перачытваю ліст, каб раптам не прапусціць важнае. Грамадскае ўхваленне робіць Ігара шчаслівым, пазытыўныя водгукі. “Сябры і таварышы паважаюць, родныя любяць і ганарацца,” – дзеліцца са мной палітвязень.
Колькі радасцяў-“светлякоў” прасыгналізавалі яму за дзесяць месяцаў зняволення:” першая перадача са знаёмай да болю хатняй коўдрай, першы ліст ад таты і маці, весткі ад сяброў,.. немач следчых, сустрэча з бацькамі, моц духа таварышаў і поўнае паразуменне на судзе, дзень ад’езду з СІЗА”! Такой моцнай падтрымкі ён раней не спазнаваў! І параўнанне таго, што атрымліваў ад людзей на свабодзе, з тым, што атрымлівае ад іх у няволі, моцна ўдасканальвае ягонае светаўспрыманне. “На душы лёгка і спакойна, няма пачуцця і перажыванняў віны…” – сцвярджае Ігар.
Малады чалавек прымае сябе. Пазытыўна ўспрымае іншых. Добры настрой стварае сам сабе, думаючы пра добрае. Тэрапія шчасця ў турме…
Галоўная мэта Ігара Аляневіча – асабісты рост. Поўная самарэалізацыя ў жыцці паводле піраміды знакамітага амэрыканскага псыхолага А. Маслоў. І я веру, што ягоны рух па гэтай лесвіцы будзе паспяховым. Унутраныя рэсурсы для гэтага ў Ігара маюцца, мужнасці для процістаянна таксама хапае. А турма – гэта толькі прыпынак па патрабаванні ўлады.
У сваёй формуле шчасця палітвязень застаецца верным сваім перакананням. Альтруізм, гонар, свабода і справядлівасць – вось найважнейшыя складнікі ягонай формулы шчасця.
Псыхалагічнае здароўе Ігара таксама не выклікае хваляванняў. Турбуе стан беларусаў, якія на свабодзе паводзяць сабе, быццам за кратамі.
Людміла Мірзаянава
Южна-Сахалінск - Мінск
Пакінуць новы каментар