Фінькевічу далі паўмільёны штрафу
Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў моладзевага актывіста Артура Фінькевіча на 525 тысячаў (гэта 15 базавых велічыняў).
Актывіст грамадзкай ініцыятывы “Маладая Беларусь” узрадаваны такім прысудам, бо, кажа, у яго зьявілася магчымасьць паўдзельнічаць у акцыі 25 сакавіка.
“Такое ўражаньне, што ёсьць дзьве сілы ў нашай уладзе: адна - закручвае гайкі, другая – хоча паказаць нейкую лібэралізацыю”, - гаворыць Фінькевіч.
Такімі словамі хлопец патлумачыў тое, што ад пачатку яго арыштавалі і пакінулі ў ізалятары на трое сутак, а пакараньне абмежавалі штрафам.
Паводле радыё Свабода
Пакінуць новы каментар