Фінькевіч зьмешчаны ў сьледчы ізалятар
Артура Фінькевіча некалькі дзён таму па рашэньню кіраўніцтва магілеўскай спэцкамэндатуры, дзе маладафронтавец адбывае пакараньне за палітычнае графіці, адправілі ў СІЗА.
Як паведамляе радыё Рацыя інфармацыя пра тое, што Артур Фінькевіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары стала вядома выпадкова: ягоны сукамернік патэлефанаваў паплечнікам маладафронтаўца.
Артура накіравалі ў СІЗА з-за вынікаў медычага агляду пасьля працы. Медыкі нібыта высьветлілі, што ён знаходзіцца пад уздзеяньнем алкаголю. Сам Артур змог паведаміць , што сьпірт мог патрапіць у ягоны арганізм з той нагоды, што яму з-за хваробы давялося на працягу некалькіх дзён ужываць настой пустырніка. "Але ж усё роўна гэта б не паказала такіх вынікаў агляду", - сказаў Фінькевіч.