Хроніка апошніх арыштаў(абнаўляецца)

20 ліпеня 2007г.

Падчас аўтапрабегу ў Шклове затрыманыя 13 чалавек, на Сяргея Гіркіна складзены пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі. Па дарозе Салігорск-Магілеў затрымлены Алесь Мілінец.

Кірыла Мацкевіч, затрыманы за вывешваньне расьцяжкі, асуджаны за дробнае хуліганаства на 10 сутак.

Уладзімер Сяргееў, затрыманы за вывешваньне расьцяжкі, асуджаны за дробнае хуліганства на 15 сутак.

Максім Сяргіец, затрымлены за майку “За Свабоду”, шпіталізваны пасьля зьбіцьця маёрам міліцыі.

Ператрус на кватэры Насты Азаркі.

22 ліпеня 2007г.
Затрымана аўтобус з некалькамі дзесяткамі чалавек, якія вярталіся з “Басовішча”

23 ліпеня 2007г.
1. Павал Севярынец, затрыманы за распаўсюд жваньне ўлётак, прысьвечаных 27 ліпеня, асуджаны на 15 стак, суд Фрунзенскага раёну

2. Аляксей Шэін, затрыманы за распаўсюд жваньне ўлётак, прысьвечаных 27 ліпеня, асуджаны на 15 сутак, суд Фрунзенскага раёну

3. Алег Корбан,

4. Сяржук Клюеў, 10 сутак арышту, суд Савецкага раёну, судзьдзя Людміла Савасьцян

5. Сьцяпан Луцэвіч,

6. Юры Вольсан, затрыманы за распаўсюд улётак

7. Аляксей Бондар, затрыманы за распаўсюд улётак

8. Валянцін Сакалоўскі, затрыманы за распаўсюд улётак, 10 сутак арышту, суд Цэнтральнага раёну

9. Аляксадр Чарнышоў, затрыманы за распаўсюд улётак, 15 сутак арышту, суд Цэнтральнага раёну

10. Мацей Бяляй, затрыманы за распаўсюд налепак, прысьвечаных “Эўрапескаму маршу”

11. Алена Удот, затрыманы за распаўсюд налепак, прысьвечаных “Эўрапескаму маршу”

12. Паліна Чыгірай, затрымана памылкова за распаўсюд налепак, хаця гэтага нават не рабіла.

і яшчэ двое маладзёнаў, імёны якіх пакуль невядомыя

Акрамя гэтага на кватэры Барыса Гарэцкага адбыўся ператрус.

23 ліпеня 2007г.

Аляксей Шыдлоўскі, затрыманы за распаўсюд налепак палітчнага зьместу

Павал бараноўскі, затрыманы за распаўсюд налепак палітчнага зьместу

Калі Вы маеце нейкую інфармацыю аб затрыманьнях грамадзкіх актывістаў паведамляйце нам на e-mail: [email protected] альбо тэлефануйце 294-38-18